Дзе і як адпачыць 4 – 10 снежня

Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік» «Антыкілер Д.К. Каханне без памяці» (баявік**, Расія) – 4–9 снежня (11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00). «На гульні» – 4 снежня (10.30, 12.30, 14.30, 16.00, 18.30, 20.30), 5, 6 снежня (12.30, 14.30, 16.00, 18.30, 20.30). Дзецям: «Брэменскія музыкі» – 5, 6 снежня (10.30). Тэл.: 53-19-42.

 

У кінатэатры «Чырвоная зорка» «Воблачна, магчымы ападкі ў выглядзе фрыкадэлек» – 5 снежня (13.00), 6 снежня (10.30, 12.40). «Утаймаванне ўпартых» (камедыя) – 4 снежня (10.00, 19.30, 21.20), 5, 6 снежня (19.40, 21.20), 7–9 снежня (10.00, 19.30, 21.20). «Джоні Д» (гангстэрскі баявік) – 4 снежня (11.40, 14.10, 16.50), 5, 6 снежня (14.40, 17.10), 7 снежня (11.40, 16.50), 8, 9 снежня (11.40, 14.10, 16.50). Тэл. 72-29-08.

 

У кінатэатры «Усход» «2012» – 4, 5, 7–9 снежня (10.00, 12.30, 15.00, 17.30, 20.00), 6 снежня (12.30, 15.00, 17.30, 20.00). «Каханне і танцы» – 4–9 снежня (10.10, 12.10, 14.10, 16.10, 18.10, 20.10). Танцавальные праграмы: «Танцы для тых, каму за…» – 4-6 снежня (20.00), «У коле сяброў» – 6 снежня (15.00). Дзецям: «Падарожжа да цэнтру Зямлі» – 6 снежня (10.00). Тэл.: 74-60-13.

 

У кінатэатры «Космас» «Прыцемкі. Маладзік» – 4–7 снежня (11.00, 13.30, 16.00, 18.30, 21.00). Дзецям: «Белы палон» – 5 снежня (11.30). «На залатым ганку сядзелі» – 6 снежня (11.30). Тэл.: 74-60-13.

 

Для прыхільнікаў мастацтва

Новы замак (Сенатарская зала): персанальная выстава Сяргея Грыневіча. Авальная зала: выстава мастацкага шкла «Мастацтва колеру і пластыкі».

 

Гарадская выставачная зала (вул.Ажэшкі, 38): Фестываль творчасці.

 

Музей гісторыі «Гарадніца» (вул. Ажэшкі, 39): «Скарбы вясковых куфраў».

 

Для тэатралаў

Абласны драмтэатр (вул. Маставая, 36, тэл 72-34-27): Мікалай Каляда «Гэта… любоў (Курыца)» (камедыя ў двух дзеяннях) – 4 снежня. Святлана Бартохава «Госць, якога не звалі» (камедыйная меладрама ў двух дзеяннях) – 5 снежня. Віктар Розаў «Брат Алёша» (па матывах раману Ф.М. Дастаеўскага «Браты Карамазавы») – 6 снежня. Пачатак спектакляў – 19.00. Дзецям: Алена Палешчанкава «Просты Мяфа» – 6 снежня (12.00).

 

Лялечны тэатр (вул. Дзяржынскага, 11, тэл. 74-59-30): «Хто адкажа за планету?» – 5 снежня (10.00, 12.30). «Казка пра Ямелю» – 6 снежня (12.00).

 

Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 5 снежня. Прэзідынцкі аркестр пад кіраваннем Віктара Бабарыкіна. Пачатак у 19.00. Санкт-Пецярбургскі акадэмічны тэатр балета імя Леаніда Якабсона: 8 снежня – «Лебядзінае возера», 9 снежня – «Рамеа і Джульета», 10 снежня – «Спартак». Пачатак у 19.00.

 

Для аматараў спорту

Спартыўны комплекс «Вікторыя» (вул. Гагарына, 18/1): Валейбол. Чэмпіянат Беларусі, мужчыны. «Камунальнік» (Гродна) – «Марко» (Віцебск). Пачатак: 5 снежня – 17.00, 6 снежня – 14.00.

 

Лядовы палац (вул. Камунальная 3а): Хакей. Чэмпіянат Беларусі, экстраліга. 4 снежня «Неман» (Гродна) – «Шыннік» (Бабруйск). Пачатак у 18.30.