Гарадзенцы спыталі А. Мілінкевіча пра новы ўрад і асабісты заробак

|

Тым больш, шчыра кажучы, менавіта «гарадзенскія» пытанні былі найбольш сталымі.

 

– Я за Вас галасаваў і буду галасаваць. Але я не бачу сэнсу ісці на выбары, калі ў выбарчых камісіях сядзяць тыя ж людзі, якія сфальсіфікавалі папярэднія выбары і сфальсіфікуюць новыя. Не хочацца зноў прачнуцца пасля выбараў аплёваным. Пакуль не будзе сядзець у выбарчых камісіях апазіцыя, сэнсу няма (Юрый).

 

– Дзякуй, Юрый, за падтрымку. Байкот выбараў у аўтарытарнай краіне, як правіла, не прыносіць вынікаў. Улада ўсё роўна загоніць выбаршчыкаў на ўчасткі, таму кожны голас за дэмакратычны еўрапейскі выбар вельмі важны. Гэта дзейнічае і псіхалагічна на тых, хто сёння ва ўлады. Вельмі важна, каб як мага больш людзей дапамагло нам у назіранні за выбарамі. Далучайцеся!

 

– Як Вы ацэньваеце працу А.Лукашэнкі на пасадзе прэзідэнта ў балах ад 1 да 10? Цікавіць эканамічны складальнік. Што ў эканамічным курсе, які зараз трымае Беларусь, Вы б змянілі? І чаму? (Кiрыл).

 

– Беларуская эканамічная мадэль разлічана на моцныя датацыі звонку. Наша гаспадарка без замежнай падтрымкі недзеяздольная, а значыцца, і развіццё няўстойлівае. Мы маем найгоршую ў Еўропе падаткавую сістэму, вельмі дрэнны інвестыцыйны клімат, састарэлыя тэхналогіі на прадпрыемствах. Кантрактная сістэма наймання на працу нагадвае ваенны камунізм. Таму адзнака нізкая.

 

Пытанне 1. Я не ўпэўнены, што Вы можаце кіраваць краінай, таму што ні разу не бачыў за Вамі каманду, здольную сфармаваць урад… Выбаршчыку цікава, хто будзе новым міністрам эканомікі, прэм’ер-міністрам, кіраўніком Нацбанку і г.д. Чаму Вы ні ў 2006, ні зараз не падаеце таку інфармацыю?! А можа, Вы проста не здольныя стварыць урад і думаеце абапірацца на кабінет Сідорскага?… Пытанне 2. Вы шмат гаворыце аб мабілізацыі чалавечага патэнцыялу апазіцыі, аднак Краўчанка дагэтуль не каля спраў. Ці рабілі Вы яму прапановы аб супрацоўніцтве? (Zmb).

 

– 1. Было б памылкаў лічыць, што прыход новага прэзідэнта пацягне за сабою разгром наяўнай улады. Там шмат прафесіяналаў. Але і ў дэмакратычным руху, які я ўзначальваю, досыць маладых прафесіяналаў. Шматлікія з іх маюць досвед працы ў дзяржаўных структурах. Прыйдзе час, і мы іх назавем.

 

– Паважаны спадар Мілінкевіч! Апазіцыю часта папракаюць, што яна жыве за рахунак заходніх грошай. Адкажыце сапраўды, за рахунак чаго жывеце Вы, чым зарабляеце на хлеб? Дзякуй. (Анатоль).

 

– З моманту ўдзелу ў палітычнай кампаніі Сямёна Домаша ў 2000 годзе я змушаны быў пакінуць Гродзенскі ўніверсітэт. Зарабляю на жыццё тым, што чытаю лекцыі ва ўніверсітэтах Нямеччыны і Польшчы, а таксама рэдагую кнігі ў Чэхіі.

Фота belapan.com