![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000005780.jpg)
Падчас выканання службовых абавязкаў загінуў інспектар ДПС
Машына, якой кіраваў інспектар, на вялікай хуткасці, з уключанымі маячкамі, неслася на выклік.
ДТП здарылася з-за таго, што адна з машын не саступіла дарогу: каб пазбегнуць сутыкнення, інспектар рэзка збочыў і ўрэзаўся ў дрэва.
29-гадовы кіроўца загінуў, яго напарнік пацярпеў нязначна.