![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000005783.jpg)
Выратавальнікі МНС выйдуць на вуліцы горада ў касцюмах
У акцыі бяруць удзел супрацоўнікі МНС, тэатральныя персанажы і актыўныя сябры беларускай маладзёвай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Мяркуецца, будуць персанажы вогнетушыльніка і выратавальнікаў у баявых касцюмах. Магчыма, будуць яшчэ Дзед Мароз і Снягурачка.
Па маршрутах руху гарадскога транспарту будуць курсаваць аўтобусы МНС з супрацьпажарнай рэкламай на бартах. Маршрут яшчэ распрацоўваецца, кажа галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання абласнога МНС Андрэй Завіленчык. На прыпынках аўтобусы будуць спыняцца і звяртацца да людзей, чакаючых транспарт, і мінакоў. Усе ахвотныя змогуць сфатаграфавацца з вялікімі лялькамі, атрымаць падарункі і сувеніры супрацьпажарнай тэматыкі. Супрацоўнікі МНС нагадаюць правілы пажарнай бяспекі падчас святочнасцяў.