У «КОМСОМОЛКИ» Ў ГАСЦЯХ

Адразу па прыезду мы накіраваліся ў рэдакцыю газеты «Комсомольская правда в Беларуси».

Яна знаходзіцца ў прыгожым новым будынку па вуліцы Платонава, непадалёк ад адной з замежных амбасад. Прыехалі мы «ў пару»: рэдакцыя рыхтавала выхад новага нумару газеты, і мы яўна былі тут «не ў тэму». Але нас сустрэлі вельмі прыветліва. Нашым гідам стала намеснік рэдактара Ульяна Бабаед, якая адказвае за выхад штодзённай «Камсамолкі».

Яна правяла нас па рэдакцыйных аддзелах, дзе мы змаглі ўбачыць, у якіх умовах і як працуюць журналісты газеты, па ходу нам усё тлумачыла і адказвала на пытанні. Затым мы прайшлі у невялікую канферэнц-залу, дзе на працягу больш чым гадзіны яна задавальняла нашую цікаўнасць. Найбольш спадабалася тое, што Ульяна адказвала на пытанні давалі разгорнута, давала добрыя каментары па спрэчных поглядах і парады для пачынаючых журналістаў. Спачатку ёй дапамагала намесніца рэдактара, адказная за выхад «толстушки» – менавіта яна першая папала пад наш «растрэл». Хвілін праз пятнаццаць яна развіталася з намі, і на пытанні засталося адказваць толькі Ульяне.

Мы і пра крызіс пагаварылі (газета навучылася добра на ім зарабляць: усхваляваныя сітуацыяй ў свеце, мінчане, жадаючы ведаць больш карыснай інфармацыі пра эканамічныя абставіны, аддаюць перавагу «Комсомолке», а гэта— паказчык высокай якасці), і новы Закон аб інфармацыі ўспомнілі (аказваецца, для яго тлумачэння ў рэдакцыю спецыяльна быў запрошаны юрыст, які растлумачыў працаўнікам усе артыкулы Закону). Касаліся мы і менш глабальных, але не менш важных тэм: работа журналіста, перашкоды, якія ён сустракае на сваім шляху, рабочая атмасфера ў калектыве (штат рэдакцыі невялікі – чалавек пятнаццаць плюс унештатнікі; журналісты ў аддзелах працуюць неізалявана, таму адзін у аднаго як на далоні) і шмат іншага.

Размова атрымалася жывая і вельмі цікавая. Думаю, усе яе удзельнікі атрымалі сапраўднае задавальненне і даведаліся шмат новага. Мы, як пачынаючыя журналісты, змаглі паглядзець на працу рэдакцыі знутры і даведаліся аб некаторых сакрэтах прафесійнага майстэрства. Былі мы таксама на тэлебачанні і ў рэдакцыі газеты «Наша Ніва». Аб гэтым у наступных выпусках ТС.

align=none alt=”Гэта мы на фоне «Камсамолкі»” sub=”Гэта мы на фоне «Камсамолкі»”>

Вольга КОРСУН