“Рэканструкцыя” працягваецца…

Аб’ектам, а дакладней той ямінай, якая ад яго засталася, займаецца прыватная мінская фірма “Эльвіра”, а менавіта спадар Поткін. Некаторы час таму будынак быў выкуплены ім для таго, каб заснаваць гатэль з рэстарацыяй.

Галоўны спецыяліст упраўлення культуры Наваградскага райвыканкама сцвярджае, што падмурак таго будынка быў вымыты, і ён мог абрынуцца проста на мінакоў. Не зважаючы на тое, будынак да апошняга часу актыўна эксплуатаваўся.

Паводле даследванняў польскага даследчыка Рымкевіча, менавіта гэты будынак можна было атаясамліваць з езуіцкім кляштарам і драўляным касцёлам, які стаяў побач, і які бачыў Адам Міцкевіч – і лазіў туды яшчэ малым школьнікам, каб паглядзець святы цудадзейны абраз, які перахоўваўся там яшчэ да славутага наваградскага пажару.

Па інфармацыі “Еўрарадыё”

Здымак з выявай былога помніка