Фотарэпартаж са святкавання новага ВКЛ

| Без катэгорыі

Хм, ўясяго-та каля дваццаці класаў, а яны замахнуліся на Вялікае. Паглядзім-паглядзім.

>

Раптам пагасла святло. Пачалося. Вочы яшчэ не паспелі звыкнуцца з цемрай, як то тут, то там з’явіліся агеньчыкі. У руках дзяўчынак і хлопцаў загарэліся знічачкі, усё сціхла, «светаносьбіты» яскравым ланцужком пацягнуліся на сцэну. Агонь ведаў уручаны Вялікаму Князю Ліцэйскаму.

 

Урачыстае ўручэнне «сініх білетаў» прайшло даволі аператыўна, бо планавалася яшчэ нешта такое, чаго не бачылі і не чулі не толькі сцены ліцэя, але і лямпачкі актавай залы старога будынку ўніверсітэту. «Малышню» (гэта нас-та, 15-17-гадовых!!!) прыйшлі павіншаваць «старыя» ліцэісты.

 

Перш-наперш, віншаванні выказалі нашыя пабрацімы з Масквы, якія выказалі ўпэўненасць, што ў будучым мы праславім свой ліцэй, свой горад і нават сваю краіну. А ніхто і не сумняваўся! Пасля «пасыпаліся, як з рогу багацця, выпускнікі: філолагі,  ваенныя эканамісты, гісторыкі… Кожны падрыхтаваў нейкі сюрпрыз: конкурсы, спевы, ці (згублены два гады таму) пераходны стяг.

 

«Я хотел бы увидеть свою параллель, но все разбежимся, а встретиться лень», – спявалі Ілля і Дзіма – гісторыкі. «Ліцэй – гэта іншы свет! Ліцэй – гэта адна вялікая любячая секта!» – паводзіны выпускнікоў не выклікалі сумненняў у праўдзівасці гэтых вызначэнняў.

Няхай па меркаванні педагогаў не ўсё адбылося на вышэйшым узроўні (яны чакалі канцэрта, бо ўсе гады так і было). Ну і няхай сабе мяркуюць, а нам – спадабалася! Гэта было наша свята, і такой бяды, што «сёлета крыху не дацягнулі», мы не адчулі, ўсё роўна атрымалі мора пазітыву! Свята адбылося 9 снежня.

Гаворць Масква!

Дух ліцэіста – гэта дух рыцара

Віншую!