Два школьнікі напалі на дарослага мужчыну

Упрыцемках 35-гадовы жыхар Ваўкавыску выйшаў з госцем з Ліды ў краму. Лідчанін, не ведаючы гораду, заблукаў. На пошукі сябра ваўкавысчанін скіраваўся ў мясцовы парк адпачынку, дзе на мужчыну напаў невядомы і скраў гаманец з 130-цю тысячамі рублёў і банкаўскай карткай.

Ачуняўшчы, пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі распачалі росшукі ў бліжэйшых раёнах і сярод падазронага кантынгенту.

У выніку знайшлі двух злодзеяў – навучэнцаў адной з мясцовых школ. Малодшаму з іх усяго 14 гадоў. Аглушыўшы мужчыну, падлеткі жорстка яго збілі, па папярэдняй інфармацыі нават зламалі нагу.

На пачатку хлопцы адмаўлялі свой удзел у разбоі, аднак пасля прызналі сваю віну. Нягледзячы на малады ўзрост, абодвум пагражае крымінальная адказнасць, бо ўжо маюць 14 гадоў.