Cмаргонскія кацельні пераходзяць на пілавінне

|

На дадзены момант сканчаецца будаўніцтва кацельні ў Крэва, кошт якой каля 700 мільёнаў беларускіх рублёў. На кацельні цэнтральнай раённай бальніцы будуць усталяваны два катлы па 2 МВт – агулам на гэта спатрэбіцца каля 2,5 мільярда рублёў. Здача кацельні плануецца на першы квартал 2010 года. У адным з мікрараёнаў Смаргоні ўсталёўваецца кацёл на 4 МВт. Кацельня будзе ўведзеная ў эксплуатацыю ў другім квартале 2010 года. Перавод гэтай кацельні на мясцовыя віды паліва будзе каштаваць 1,6 мільярда рублёў. Як паўплывае замена віда паліва на аплату камунальных плацяжоў, высветліцца толькі пасля запуску кацельняў.

Па інфармацыі http://smorgon.org

Фота http://www.avito