![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000006075.jpg)
Студэнты гарадзенскага ўніверсітэту вызначыліся на фестывалі F.ART.by
У намінацыі “Хлеб роднай зямлі” перамаглі студэнткі падрыхтоўчага аддзялення для замежных грамадзян Саёра і Азіза Клычовы з Туркменістану (на здымку).
Дзяўчаты пачаставалі журы прыгатаваным пловам, спечаным туркменскім хлебам і печывам, а студэнтка другога курса юрфака Нарынэ Гаспаран ў пары з студэнтам гарадзенскага аграрнага ўніверсітэту эквадорцам Хуанам Карласам Расамі скарылі ўсіх палымянай сальсай.
У Беларусі сёння навучаецца больш за 9000 тыс. студэнтаў з 75 краін свету.
Фота: www.grsu.by