Рабочыя шклозаводу Неман адпраўленыя ў вымушаны адпачынак

Згодна з працоўным законадаўствам, працадаўца можа адаслаць рабочага ў вымушаны адпачынак толькі з ягонай згоды і з захаваннем 2/3 тарыфнай стаўкі.

Заробкі рабочых гэтых цахоў і так паменшыліся на 25 адсоткаў у выніку змяншэння працоўных дзён.

Як падае вэб-сайт “Салідарнасці”, на прадпрыемстве людзі незадаволеныя з рашэння кіраўніцтва.

– Раней мы працавалі па 22-23 змены ў месяц і атрымлівалі ў сярэднім 650 тысяч рублёў. Сёння толькі па 16-17, а у выніку гэтага адпачынку выйдзе толькі 12 змен. Гэта азначае страту практычна паловы заробку. А 2/3 тарыфнай стаўкі гэта недзе восем тысяч у змену. І як жыць на гэтыя грошы? – пытаюцца рабочыя.

Нагадаем, што з пачатку году на складах прадпрыемства накапілася прадукцыі на 20 мільярдаў рублеў. Раней планавалася павялічыць нормы выпрацоўкі на 20 адстоткаў без павялічэння заробку, але пасля масавай скаргі рабочых да міністра Аляксандра Селязнёва, кіраўніцтва ад сваіх планаў адмовілася.