Распачаўся штогадовы ўлік зімовых птушак

|

Нацыянальны ўлік птушак арганізаваны грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Акадэміяй навук Беларусі.

Назіранні можна праводзіць усюды: у лесе, на полі, у парку, каля птушынай сталоўкі на ўласным балконе.

Калі зрабіць кармушку і рэгулярна падчыпаць у яе зярняткі, птушкі самі будуць збірацца да вас.

Застанецца толькі падлічыць колькасць і віды птушак, якія прылятуць, напрыклад, цягам гадзіны.

Вынікі назіранняў неабходна даслаць да 7 лютага на адрас: вул.Ленінская, 2, г.Мядзель, Мінская вобласць, 222397 з пазнакай «Зімовы ўлік птушак-2010», адправіць SMS на нумар 0841 (паслуга даступная для абанентаў МТС і velcom), паведаміць па тэлефоне 8017-2630130 альбо выслать па эл. пошце [email protected].

Старшыня Рады гродзенскага абласнога аддзялення АПБ Дзмітры Вінчэўскі распавёў, што ў Гродна зімой найбольш распаўсюджаныя 2 віды сініц і 2 віды вераб’ёў, а на вадаёмах вобласці – качкі-крыжанкі і паўночныя качкі, якія прылятаюць да нас зімаваць.

У мінулым годзе ў Гродна назіралі незвычайнага для зімовага перыяда куліка – перавозчыка, марскую чарнець і занесеных у Чырвоную кнігу РБ гаршнэпа і аляпку.