Міжнародная канферэнцыя для моладзі
Канферэнцыя ўяўляе сабой мадэляванне работы органаў структуры ААН падчас таго, як маладыя ўдзельнікі з’яўляюцца прадстаўнікамі сусветнай супольнасці. Канферэнцыя будзе праходзіць з 11-га па 14-е красавіка ў Мінску. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросце ад 15 да 22 гадоў, якія добра валодаюць ангельскай мовай, а таксама здольныя аплаціць унёсак за ўдзел у памеры 20 еўра.
Іншагароднія ўдзельнікі будуць пражываць у сем’ях мінскіх удзельнікаў. Выдаткі на дарогу арганізатарамі не аплочваюцца. Апошні тэрмін падачы заяўкі –20 студзеня.
Калі вас зацікавіла гэтая канферэнцыя і вы маеце жаданьне браць удзел, тады тэлефануйце +375297603025 ці +375296818609, а лепей пішыце на электронную скрыню [email protected]
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Фота на застаўцы: Юры Іванюк