Цуд на Каляды альбо 54 400 еўра ў скрыні з інструментамі

|

Уладальнік грошай, грамадзянін Польшчы, ехаў на грузавым аўтамабілі “Рэно”.

Кіроўца схаваў незадэклараваную валюту ў пакунак, прыкрыўшы кавалкам гумы.

Ён патлумачыў, што вяртаўся дамоў з Расіі, дзе атрымаў грошы за дастаўку садавіны з Бельгіі.

Маючы амаль 55 тысяч еўра, скнара паехаў у Польшчу праз Літву, бо вёз у баку шмат паліва, на ўвоз якога на польскай мяжы дзейнічае абмежаванне.

Незадэклараваныя грошы канфіскаваны і перададзены супрацоўнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні.