Спабор птушыных кармушак

| Без катэгорыі

– Зрабіць кармушку

– Усталяваць яе, насыпаць корму, і сфатаграфаваць (лепш з птушкай) з наклеенай паперкай, на якой будзе бачна напісаная назва вэб-пляцоўкі http://www.ruhavik.org

– Даслаць фота на эл. скрыню [email protected]

 

Апошні тэрмін – да 20 лютага ўключна. Узоры самаробных кармушак і спасылкі на неабходныя вэб-пляцоўкі з парадамі па майстраванні птушыных сталовак, а таксама зімовае меню птушак можна знайсці на вэб-пляцоўцы http://www.ruhavik.org/actions/view/id/52.

 

Пяць пераможцаў спабору атрымаюць аўтарскія экалагічныя канапляныя торбы. Кожны ўдзельнік – значок з лагатыпам акцыі.

 

Паводле арганізатараў акцыі, шмат птушак гінуць у маразы з-за недахопу ежы. З 10 сініц, толькі 1-2 дажываюць да вясны. Калі маразы ўзмацняюцца да 18-20 градусаў, перажыць іх могуць толькі сытыя птушкі. Разам мы можам выратаваць сотні птушыных жыццяў.

Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны