![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000006464.jpg)
Для маладых, актыўных і ахвярных
Заняткі будуць уключаць тэарэтычныя і практычныя аспекты. Наведнікі трэнінгаў даведаюцца пра развіццё валанцёрства ў Беларусі, дзейнасць хоспіса, навучацца правільнай камунікацыі. Плануюцца сустрэчы з цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі. Сустрэчы будуць ладзіцца штомесяц, найбліжэйшае спатканне будзе 25 студзеня, наступнае – 28 лютага.
Арганізатары трэнінгаў чакаюць маладых людзей ва ўзросце да 30 год, мабільных, адказных, якія маюць выразную матывацыю да валанцёрскай дзейнасці.
Зацікаўленым ва ўдзеле ў адукацыйных трэнінгах трэба звяртацца па тэлефонах: +37529 5881741 (МТС), +37525 9723764 (Life).
Здымак з volonter.info