Зараднікі ў каністры і пісталет у бардачку

|

Аксэсуары для мабільнікаў, дата-кабелі і зарадныя прыстасаванні былі прыхаваныя ў каністры з-пад маторнага масла і пад дыванкамі.

Канфіскаваны тавар мытнікі ацанілі на суму каля двух з паловай мільёнаў рублёў.

У гэты ж дзень у пункце пропуска “Прывалка” гродзенскія памежнікі знайшлі ў “Фальксвагене”, які накіроўваўся ў Літву, газавы пісталет “Карл Вальтэр Арнсберг” і тры патроны да яго.

Кіроўца, 27-гадовы грамадзянін Літвы, не меў ні дакументаў на зброю, ні дазволу на перавоз пісталета праз мяжу.

Між тым, сёння Памежны ўпаўнаважаны па Гродзенскім участку палкоўнік Ігар Буткевіч сёння сустракаецца ў Гродна са сваім літоўскім калегам – камандзірам Лоздзіяйскага атрада Службы аховы дзяржаўнай мяжы пры МЗС Літоўскай Рэспублікі палкоўнікам-лейтэнантам Відасам Мачайцісам.

Памежнікі падвядуць вынікі працы за мінулы год і абмяркуюць планы супрацоўніцтва на год 2010.

Інфармацыя і фота паводле http://gpk.gov.by