ЛДПБ, АГП, БНФ рыхтуюць кандыдатаў на выбары

|

Найбольш амбітныя планы ў Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

Вышэйшая Рада рэкамендуе абласному кіраўніцтву выставіць да ўдзелу ў выбарах 150 кандыдатаў. Хаця апошняе слова ў прыняцці рашэння застанецца за мясцовай радай партыі.

Кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі паведаміў “ТС”, што за месцы ў Гродзенскім Савеце дэпутатаў пазмагаюца шэсць сябраў партыі, яшчэ чацьвёра будуць балатавацца па вобласці.

Партыя БНФ прыме канчатковае рашэнне сёння ўвечары.

Старшыня абласной арганізацыі партыі Сяргей Мальчык:

“Сёння будзе паседжанне Рады, вырашым пытанне па горадзе. Думаю, будзе 3-6 кандыдатаў.

Па раёнах таксама пакуль толькі прыкладныя лічбы: Ліда – 1-3 чалавекі, некалькі чалавек у Слоніме, Смаргонь, Масты – па адной асобе, 1-2 у Бярозаўцы…”.