![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000006480.jpg)
За мінулы год найбольш канфіскавалі алкаголю
Падатковыя інспекцыі вобласці за 2009 год вынайшлі 323 парушэнні патрабаванняў падатковага і іншага заканадаўства ў сферы вытворчасці і абарачэння падакцызных тавараў, паведаміў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Гродзенскай вобласці Віталь Кірэёнак.
Найбольш канфіскавалі алкагольнай і спіртаўтрымліваючай прадукцыі – на 511 мільёнаў рублёў, тытунёвых вырабаў на 392 мільёны, 4 з паловай тысячы літраў нафтапрадуктаў на 12 мільёнаў і піва на 30 мільёнаў беларускіх рублёў.
Акрамя таго, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 271 чалавек агулам на 300 мільёнаў беларускіх рублёў. Даналічылі падаткаў, плацяжоў і збораў на 262 мільёны рублёў, паведамляе БЕЛТА.