![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000000365.jpg)
Акцыі ў падтрымку зняволеных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў
У суботу і нядзелю каля сценаў СІЗА на Валадарскага актывісты кампаніі “Еўрапейская Беларусь” і “Маладога фронту” сталі ў шэраг з партрэтамі арыштаваных прадпрымальнікаў Мікалая Аўтоховіча, Юрыя Леонава і Уладзімера Асіпенка.
Удзельнікі выгуквалі “Свабоду палітзаключаным”. Ваўкавыскія прадпрымальнікі былі арыштаваныя 8 лютага па падозранні ў арганізацыі падпалу дома супрацоўніка міліцыі.
Сашка Верацейчык