Тэхнічная соль будзе забаронена, прыарытэт – пяску

|

Гэтае рашэнне было прынята пасля таго, як Мінздраў азнаёміўся з міжнародным досведам і «выявіў», што соль… псуе покрыўкі, раз’ядае абутак, забруджвае глебу. Як толькі растае снег, воды насычаныя салянымі растворамі, трапляюць на палі.

 

З наступнай пятніцы камунальныя службы павінны будуць адмовіцца ад солі і выкарыстання вадкага хлорыстага кальцыя. Пасыпаць ходнікі будуць пяском або іншай сумессю. Дарэчы, гэтая забарона не распаўсюджваецца на дарожную частку. Яе па-ранейшаму будуць пасыпаць пяшчана-салянай сумессю.

>

Пікет “супраць солі”  на дарогах у расійскай Цюмені

Зараз у Еўропе актыўна выкарыстоўваецца ноў-хаў – у асфальце ўсталёўваюцца элементы, якія назапашваюць цяпло, а ўзімку адбываецца аўтаматычны падагрэў дарогі, і снег растае сам па сабе. Але на гэта патрэбныя сур’ёзныя грошы. Да таго ж, як мы бачым у шматлікіх рэпартажах з заснежанай Еўропы, «аўтаматычны падагрэў» не працуе, калі на дарогах ляжыць не пара-тройка сняжынак, а сапраўдны галалёд і снежныя сумёты.

 

Ці ведаюць аб навіне ў Гарадзенскіх ЖЭСах? Напрыклад, у №18 і №11 (яны належаць адпаведна Кастрычніцкаму і Ленінскаму раёнам ) пра навіну не чулі. І маюць намер пасыпаць ходнікі і прыступкі тым, што пастаўляе галаўная структура. Можа, штосьці стане вядома заутра? Аб гэтым – у навінах ТС заўтра, 21 студзеня.

Фота на застаўцы http://spravedlivost.od.ua