«Іардань» на Юбілейным

| Без катэгорыі

Службу правёў праваслаўны святар айцец Сергій. Запрошаны быў і прадстаўнік каталіцкай канфесіі ксёндз Казімір.

Такім чынам, выкупацца ў асвячонай вадзе і тым самым, паводле павер’я, змыць з сябе грахі, назапашаныя за год, можна было незалежна ад веравызнання.

Халодныя купанні праходзяць на возеры Юбілейным ужо другі раз. Летась гарадзенскія «маржы» проста запрасілі сяброў, але жадаючых акунуцца аказалася значна больш.

>

Да свята сёлета падрыхтаваліся сур’ёзна: вайскоўцы выдзялілі намёты, у сярэдзіне якіх быў зроблены драўляны насціл, пастаўлены печкі для абагрэву. Адна з гарадзенскіх воінскіх частак прадаставіла палявую кухню і забяспечыла маржоў гарачай гарбатай і кашай.

 

Кантралявалі працэс вадалазы-ратавальнікі і медыкі. Купанне арганізуецца на грамадскіх пачатках сіламі аматараў маржавання. Дарэчы, гарадзенскія маржы адкрылі сезон у пачатку студзеня на кар’еры Зялёнка.

“Божа, успомні пра мяне!”

Фота аўтара