Расія будзе забіраць адыходы з Астравецкай АЭС

|

Чыноўнік таксама адзначыў, што міжурадавая дамова аб будаўніцтве АЭС можа быць падпісана ў лютым 2010 году, а генеральны кантракт – у першым паўгоддзі. АЭС будзе ўзводзіць Расатам.

 

У траўні 2009 году расійскія СМІ паведамлялі, што Мінск запытаў у Расіі крэдыт на дзевяць мільярдаў даляраў на будаўніцтва АЭС. (Нагадаем, што яшчэ ў студзені 2009 году Мінск пытаў «толькі» 4 млрд.) Аб рэакцыі афіцыйных прадстаўнікоў урада Расіі на ініцыятыву Беларусі нідзе не паведамлялася. Міхадзюк сцвярджае, што сума крэдыту ўдакладняецца.

Ілюстрацыя http://www.energyland.ru