Акно ў Еўропу закрылі

Як  паведамляе БЕЛТА, грамадзяне Расіі чачэнскай нацыянальнасці абвінавачваюцца ў арганізацыі незаконнай міграцыі праз дзяржаўную мяжу Беларусі жыхароў краін Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу ў краіны Заходняй Еўропы.

Як высветліла следства, у жніўні-верасні 2008 году яны арганізавалі незаконны ўезд у Беларусь 24 нелегальных мігрантаў з Вьетнама, Кітая і Пакістана, якія не мелі беларускіх віз. Усе замежныя грамадзяне былі затрыманыя памежнікамі пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы ў раёне вёскі Прывалкі. Расследаванне па крымінальнай справе праведзена следчым аддзелам КДБ па Гродзенскай вобласці. Сашка Верацейчык