Збіў чалавека і не заўважыў?
Як паведаміла “Твайму стылю” супрацоўніца прэс-службы ДАІ Таццяна Яскевіч, у часе ўведзенага плана “Перахоп”, было высветлена, што кіроўца наехаў на ахвяру каля 19 гадзін.
Па рэштках ад пабітай фары аператыўнікі высветлілі, што гэта быў аўтамабіль “Фольксваген”. Знайсці падазронага ўдалося каля 1-й гадзіны начы. У яго гаражы быў знойдзены аўтамабіль з разбітай фарай.
Падазроны згадзіўся, што праязжаў па гэтай дарозе ў час ДТП, але не прызнае, што зрабіў наезд. У момант, калі да яго завітала міліцыя, мужчына быў нападпітку, але, па яго словах, алкаголь ён ужыў ужо пасля паездкі на аўтамабілі.
Пакуль па справе вядзецца следства.
У мінулым годзе па Гродзенскай вобласці было зафіксавана 67 дарожна-транспартных здарэнняў з уцёкамі кіроўцаў з месца наездаў на пешаходаў. Адзінаццаць з гэтых выпадкаў скончыліся смерцю пацярпелых. Дагэтуль не раскрытыя пяць такіх злачынстваў.