Цягнікі і вакзалы гарадзенца Пятра Горбача

|

Мадэлі яго ў дакладнасці паўтараюць рэальныя ўзоры транспарту ў маштабе 1:87.

 

Бацькі доктара працавалі на чыгунцы, можа адсюль і яго захапленне. У пачатку свайго творчага шляху (больш за 20 год таму) майстар выразаў копіі з кардона, зараз доктар карыстаецца больш складанымі матэрыяламі і сучаснымі тэхналогіямі. Ён самастойна вырабляе металічны або пластмасавы модуль, у які заліваецца вадкая гума, а затым, у атрыманую форму, – спецыяльная эпаксідная смала. Так атрымоўваюцца неабходныя дэталі.

 

У калекцыі Пятра Горбача ўжо больш за сто мадэляў. Ёсць там і рарытэтныя экспанаты, у прыватнасці, даваенныя паравозы. Мадэлі і модулі гродзенскага доктара штогод у Дзень чыгуначніка выстаўляюцца ў будынку станцыі Заслонава дзіцячай чыгункі ў Мінску.

Паводле БелТА, фота prosto_free