Фотаздымкі зменаў

Ужо пасля падзення сцяны і яшчэ да аб’яднання Нямеччыны. Фотамастак хацеў з дапамогай фотаапарату зафіксаваць стан, які неўзабаве павінен быў змяніцца. Хаты, вуліцы і пляцы на здымках – быццам у прасторы часу, які спыніўся. Падаецца, так выглядала Нямеччына да Другой Сусветнай вайны. Праз 10-12 гадоў фатограф вярнуўся ў тыя ж мясціны і ўсталяваў сваю камеру ў дакладнасці на тых жа самых месцах. Яго новыя здымкі з той жа дакладнасцю фіксуюць змяненні стану. У параўнанні з папярэднімі здымкамі, у вочы першым чынам кідаюцца шмат вялікіх і маленькіх змен у пейзажах гораду і шматлікіх населеных пунктаў.

align=none alt=”3″ sub=”3″>

Штэфан Каппелькамм вывучаў графічны дызайн у Агульнай вышэйшай школе Касселя . Ён жыве ў Берліне і працуе графікам-афарміцелем выстаў і фатографам. З 1993 года выкладае візуальную камунікацыю ў Вышэйшай мастацкай школе Берліна – Вайсэнзе. У 2006 годзе ў Штутгардскім выдавецтве выйшла яго кніга «Мясцовы час». Калі Штэфан Капелькам у пачатку 1990-х гадоў рабіў першыя здымкі, ён, вядома, не мог сабе ўявіць, што адбудзецца з будынкамі, якія ён фатаграфаваў.Праз 10 гадоў, калі ён вярнуўся ў тыя ж мясціны, здзіўленню яго не было межаў, і гэтае пачуццё здзіўлення ад перамен, безумоўна, перадаецца гледачу.

Працы Штэфана Капелькама – падвойныя фатаграфіі. Яны прыводзяць у эмацыянальны шок, дзякуючы тэхніцы «да і пасля». Як раз з прычыны такой задумы становяцца відавочнымі тыя скачкападобныя галавакружныя змены будынкаў і гарадоў на Ўсходзе Нямеччыны, якія адбыліся за дзесяцігоддзе. Захапленню ад працы геніяльнага фатографа няма межаў. Дакументалістыка Штэфана Капелькама жыве, у тым ліку і дзякуючы «скокам у часе», яна аказваецца дакладным адлюстраваннем дзесяці гадоў усходненямецкай гісторыі.

Кацярына Расюкевіч