Польскія дэпутаты асуджаюць дзеянні беларускіх уладаў у адносінах да польскай меншасці

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва РАР, у рэзалюцыі адзначаецца, што апошнім часам польскі ўрад выступіў з ініцыятывай аб збліжэнні з Беларуссю. Аднак “у сувязі з пераследамі польскай меншасці, дзеянні польскіх уладаў павінны быць накіраваныя на падтрымку беларускага грамадзтва”.

Польскія дэпутаты лічаць, што “ўзровень супрацоўніцтва Польшчы і Еўрасаюзу з беларускімі ўладамі павінен наўпрост залежыць ад узроўню выканання грамадзянскіх правоў у Беларусі”.

У сувязі з новай хваляй рэпрэсіі супраць СПБ і дзеячоў гэтай арганізацыі Сейм лічыць, што “трэба разгледзець магчымасці звароту да палітыкі санкцый супрац беларускіх улад”, падкрэсліваецца ў рэзалюцыі. Дэпутаты заклікалі беларускія ўлады выконваць правы чалавека і грамадзянскія правы.

Па інфармацыі польскіх СМІ, рэзалюцыя была прынята праз працэдуру аккламацыі (агульным ухваленьнем залі), без галасавання.

Заклапочанасць становішчам польскай меншасці выказала і МЗС Францыі, якое заклікала Мінск захоўваць правы ўсіх беларускіх грамадзянаў, у тым ліку і польскай нацыянальнай меншасці. Пра гэта заявіў прэс-сакратар французскага знешнепалітычнага ведамства Бернар Валеро. Ён заявіў, што Парыж падтрымлівае рашэнне Варшавы працягнуць дыялог з Мінскам. Валеро таксама падкрэсліў, што павага правоў чалавека з’яўляецца найважнейшым правілам “Усходняга партнэрства”. Беларусь удзельнічае ў праграме з 2009 года, адпаведна, яна павінна захоўваць гэтае правіла, цытуе Польская прэсавая агенцыя словы прадстаўніка МЗС Францыі.

Па інфармацыі БелаПАН, gazeta.pl