За мінулы год кватэраў у Гродна набылі менш

Пік продажу жылля адзначыўся ўвесну: 204 здзелкі ў сакавіку, 221 у красавіку і 216 ў траўні.

Горад таксама паказаў мінімальную амплітуду ваганняў коштаў, якія цягам 2008 года няўхільна раслі, а ў 2009 годзе з максімальнага сярэдняга значэння ў снежні 2008 – 844,52 даляры за метр квадратны – да 604,15 у сакавіку 2009 года. За мінулы год кошт так і не перавысіў студзеньскі рэкорд у 722,04 даляраў за квадратны метр.

Для параўнання: у Брэсце за мінулы год пакупніцкая актыўнасць паднялася на 14,7% у параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі, што з’яўляецца абсалютным рэкордам сярод абласных цэнтраў. У Мінску прырост склаў 4%, у Гомелі попыт на нерухомасць упаў у паўтары разы. Найбольш патаннеў квадратны метр жылля ў Віцебску: у студзені 2009 года сярэднее значэнне склала ўсяго 428,60 даляраў.

Здымак з newsdate.by