Электраэнэргія з паветра будзе вырабляцца ля Наваградка
Аб гэтым ў інтэрв’ю “Народнай газеце” паведаміў генеральны дырэктар “Гроднаэнэрга” Уладзімір Шатэрнік:
– Для вызначэння мажлівасці выкарыстання ў Гарадзенскай энэргасістэме ветраэнэргетычных установак (ВЭУ) магутнасцю звыш 1 МВт прадпрыемства “Малая энэргетыка” праводзіла замеры ветравай актыўнасці на самых высокіх кропках вобласці: на пляцоўцы блізу населенага пункта Грабнікі Наваградскага раёна і на пляцоўцы непадалёк вёскі Крэва Смаргонскага раёна.
Наваградская пляцоўка аказалася найбольш прыдатнай для першай ў гарадзенскай энергасістэме ВАУ мегаватнага класа. Пастаўляць ветравыя турбіны будзе кітайская кампанія, з якой на дадзены момант афармляецца кантракт. Сама ж пастаўка і непасрэдна сборка ветракоў мусяць адбыцца ў канцы бягучага года.
Пляцоўка ля Крэва па выніках праведзеных замераў ветравага патэнцыялу таксама паказала мажлівасць стварэння тут ветрапарку з прымяненнем ветраабсталявання магутнасцю 1-1,5 МВт.
Фота www.manbw.ru