Казюкі сталі нагодай для прэс-канферэнцыі па польскім пытанні

|

Прадстаўнікі “афіцыйнага” Саюзу заявілі, што не маюць намеру ўмешвацца ў палітыку і займаюцца толькі культурнай і адукацыйнай дзейнасцю.

Яны ж казалі і аб неабрунтаваным стаўленні да іх з боку польскіх уладаў.

Выступалі на канферэнцыі і прадстаўнікі літоўскай меншасці.

Саюз палякаў на чале са Станіславам Сямашкам выступіў адным з арганізатараў Казюкоў.

Літоўская меншасць была запрошана да ўдзелу не выпадкова, бо само свята мае літоўскія карані.

Як паведамілі арганізатары, сёння ў кірмашы бяруць удзел больш майстроў, чым у мінулым. У Гродна прыехалі майстры з Віцебску, Бабруйска, Гомеля, Наваградка і іншых гарадоў, а таксама з Літвы і Ўкраіны.

Разам удзел у гарадзенскія Казюках бяруць каля 200 чалавек.

Сёння ўвечары альтэрнатыўныя Казюкі ладзіць непрызнаваемы беларускімі ўладамі Саюз палякаў на чале Анжалікай Борыс

alt=”Image 7412″ sub=”Image 7412″ >

 

Фотарэпартаж аўтара