Славянскае братэрства абароніць свет?
Мэта канферэнцыі: даследаваць праблему баявой садружнасці славян падчас войн і вайсковых канфліктаў 14 – пач.21 стагоддзяў.
Праца канферэнцыі будзе весціся ў чатырох секцыях:
1. ”Баявая садружнасць славян напярэдадні і падчас Грунвальдскай бітвы”
2. “Баявая садружнасць славян у 15-19 стст.
3. “Войны і канфлікты 20 – пач.21 стагоддзяў”
4. “Унёсак баявой садружнасці славян у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”
Сваё меркаванне адносна вынесеных на разгляд тэмаў выказаў гродзенскі гісторыі Ян Лялевіч:
“Што да другой секцыі, то гэта смешна.
З канца 15 да канца 18 стагоддзя для Беларусі, за рэдкім выключэннем, наш усходні сусед быў асноўным ворагам.
У 16 стагоддзі мы змагаліся з Расіяй і крымчакамі, у 17-ым – з Расіяй і туркамі, у 18-ым – толькі ў вайне супраць Швецыі мы былі з Пятром I саюзнікамі, затое пазней Расія спрычынілася да падзелу Рэчы Паспалітай.
Пра якое братэрства можа весціся гаворка?
Тое, што тычыцца Вялікай Айчыннай вайны. Так, унёсак беларусаў (як і расейцаў) у перамогу вялікі, але, пры гэтым, самі расейцы стварылі Рускую Вызваленчую Армію, якая на баку Вермахта змагалася супраць Саветаў.
Былі там і ўкраінскія, і беларускія часткі”.