Веласепідысты распрацаўваюць схему веланакірункаў у Гродна
У Гродна кожны год павялічваецца колькасць веласіпедыстаў, а мажлівасці для іх руху не паляпшаюцца, а ў некаторых месцах горада проста адсутнічаюць.
Намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандар Цыбульнікаў прапанаваў веласіпедыстам самім указаць маршруты перамяшчэння по горадзе на веласіпедах.
– На схеме мы паказалі асноўныя накірункі, дзе неабходна стварыць умовы для перамяшчэння веласіпедыстаў, – гаворыць адзін з аўтараў схемы Алег Крыўшын. – Тут можна параўняць асфальт, зрабіць зручныя з’езды або нанесці разметку. Таксама варта ўлічваць веласіпедны транспарт пры праектаванні новых мікрараёнаў, дарог або пры іх капітальных рамонтах.
>
Схема таксама ўтрымлівае рэкрэацыйныя (або «экалагічныя») сцежкі, каторыя больш прыстасаваныя для адпачынкавых паездак уздоўж Гараднічанкі, Нёмана, у Пышках. Таскама прадугледжваюцца выезды з гораду ў месцы адпачынку або на лецішчы.
– Мы спадзяемся, што ўлады пачнуць ўлічваць ужо цяпер, што веласіпед з кожным годам будзе набіраць папулярнасць. Гэта экалагічна чысты від транспарта і ўрэшце рэшт можа паспрыяць паляпшэнню транспартнай абстаноўцы, з’яўляючыся альтэрнатывай аўто або грамадскаму транспарту.
– Схему плануецца адправіць у гарвыканкам у канцы сакавіка, а перад гэтым хацелася б пачуць меркаванні гарадзенцаў аб прапануемых маршрутах. Прапановы можна пакідаць у каментарах да матэрыялу, або дасылаць на [email protected].