![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000007536.jpg)
Уцёк з хірургічнага аддзялення ад двух ахоўнікаў
Жыхар Лідчыны 1953 года нараджэння, асуджаны за крадзеж і разбой, знаходзіўся на лекаванні ў хірургічным аддзяленні лідскага раённага шпіталю. Сёння а пятай ранку ён збег з-пад канвою двух ахоўнікаў. Абноўленыя звесткі пра рэцыдывіста і ягоныя прыкметы можна знайсці тут.
У адносінах да ўцекача ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Уцёкі з месцаў пазбаўлення волі, з-пад арышту або з-пад аховы” Крымінальнага кодэксу Беларусі. Уцякач пакуль не знойдзены. Па факце ўцёкаў робіцца праверка.