Спабор: Ад «А» да «Б»

| Без катэгорыі

Тэма ў гэтым годзе – «Мабільнасць у Еўропе». Гэта ты, твая актыўнасць і вера ў свае магчымасці ў еўрапейскім кантэксце сярод еўрапейскага краявіду, твой свет і твае рашэнні. Адкуль ты, куды і чаму ты ідзеш? Якія змены адбываюцца вакол цябе? Як наконт тваёй сям’і і сяброў?

 

Як мы рухаемся ад «А» да «Б» распавядуць еўрапейскія гісторыі людзей, якія знаходзяцца ў пастаянным руху вакол кантыненту дзеля кахання, падарожжа, працы ці навукі. Праца павінна тычыцца таго, што, на твой погляд, гаворыць пра еўрапейскую мабільнасць, еўрапейскае развіццё і еўрапейскія далягляды. На спабор прымаюцца працы ў 3-х катэгорыях: тэкст, фото, відэа/аўдыё. Удзельнічаць могуць маладыя медыйныя энтузіясты ва ўзросце 18-35 год з краін геаграфічнай Еўропы.

 

Працы прымаюцца на ангельскай мове або на мове краіны, якая ўваходзіць у Раду Еўропы. Спабор з’яўляецца часткай TransEuropa Festival, які ладзіць European Alternatives і які адбудзецца ў Лондане, Парыжы і іншых гарадах у канцы красавіка – пачатку траўня. Апошні тэрмін падачы заявак – 20 красавіка.

 

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўках www.euroalter.com, www.youthpressitalia.com, www.youthmedia.eu