Навагрудак адсвяткуе 600-годдзе Грунвальдскай бітвы з размахам

|

Мерапрыемства адбудзецца 25-27 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА. Прыгатаванні да свята ўжо распачаліся. Ёсць праект праграмы мерапрыемства, аднак сама праграма можа яшчэ змяняцца.

Падчас фэсту будуць задзейнічаны больш за 10 клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, каскадзёры, коннікі, калектывы сярэднявечнай музыкі і танца, у тым ліку з Польшчы, Чэхіі, Расеі і Літвы. Па словах начальніка аддзела культуры Наваградскага райвыканкама Аляксандра Карачана, масавая поп-культура на наваградскім фэсце задзейнічана не будзе, усе канцэрты захаваюць сярэднявечны каларыт.

Акрамя тэатралізаванага шэсця з удзелам князя Вітаўта і караля Ягайлы са світамі, выступаў клубаў гістарычнай рэканструкцыі, у Фарным касцёле адбудзецца прэм’ера музычнай фантазіі “Грунвальд”, падчас якой будуць гучаць арган і літаўры.

Больш падрабязна з праграмай фэсту можна пазнаёміцца тут.

Для святкавання ўгодкаў Грунвальдскай бітвы па падліках патрабуецца каля 340 мільёнаў рублёў.

Здымак з novogrudok.by