Два новыя гарады-пабрацімы ў Гродна

|

На пачатку лютага Ашкелон і Гродна пачалі перамовы аб падпісанні дамовы пра гарады-пабрацімы. У ліпені гэтага году дэлегацыя з Гродна наведае Ізраіль для знаёмства з будучым пабрацімам, перадае IzRus.

У лютым гэтага году дэпутат гарсавету Ашкелона Алік Салтановіч звярнуўся да гарадскіх ўладаў Грода з прапановай падпісаць дамову пра гарады-пабрацімы. Пасля перамоваў цягам паўтара месяца ён запрасіў дэпутатаў гродзенскага гарсавета ў Ізраіль. Падчас візіту сп. Салтановіч мае намер паказаць магчымасці развіцця турыстычнага бізнесу і пазнаёміць гродзенскую дэлегацыю з мясцовымі бізнесменамі.

Гісторыя Ашкелона налічвае больш за 4000 тысячы гадоў, сёння ў ім жыве 120 тысяч насельнікаў. У Ашкелоне ёсць дзве вялікія прамысловыя зоны, дзе працуе каля сотні сярэдніх прадпрыемстваў і каля 800 дробных. У хуткім часе ў Ашкелоне будзе ўведзены ў эксплуатацыю найбуйнейшы ў свеце завод па апрасненні вады.

Падчас азнаямляльнага візіту ў Гродна Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Фінляндыі ў Літве і Беларусі Мар’і-Ліісы Кільюнен было агучана, што ў перспектыве ёсць ідэя ўсталяваць пабрацімскія сувязі паміж Гродна і фінскім Турку. Як паведаміла пасол, у наступным годзе Турку будзе абвешчаны культурнай сталіцай Еўропы.

Турку налічвае каля 170 тысяч чалавек, гэта порт на беразе Архіпелагавага мора, самы стары порт Фінляндыі. Вядомы як буйны культурны цэнтр і лічыцца “брамай на захад”.

Зараз Гродна мае 10 гарадоў-пабрацімаў.

На здымку: порт Ашкелона