Усе на дактыласкапію!

|

Аб тым, што супрацоўнікі міліцыі бяруць адбіткі пальцаў у навучэнцаў коледжа пры Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы проста падчас заняткаў, паведаміла Хартыя-97. адбіткі пальцаў бяруць і ў хлопцаў, і ў дзяўчат. Свае дзеянні міліцыянеры тлумачаць тым, што гэта патрэбна для ваенкама і для пашпарта. Навучэнцам, якія адмаўляюцца ад дактыласкапіі, пагражаюць праблемамі ў вучобе. Гэта першы выпадак незаконнай масавай дактыласкапіі непаўналетніх у беларускай навучальнай установе.