Мужчыны любяць жывёл больш, чым жанчыны?

|

Аднак гэтая розніца невялікая і не вельмі прынцыповая. Зрабіць з яе выснову, што мужчыны большыя аматары жывёлаў, чым жанчыны, нельга, лічыць дырэктар звярынца Алег Жданкін. Ён распавёў, што пры дапамозе апытання адміністрацыя звярынца плануе скласці тыпалагічны партрэт аматара жывёлаў: пол, узрост і цікавасці найбольш частых наведнікаў. Гэта дазволіць вызначыць наступнае развіццё гродзенскага звярынца – формы і метады працы з пастаяннай аўдыторыяй, лічыць Алег Жданкін.

У асноўным, аматары жывёл наведваюць звярынец некалькі раз на год. Анкета пацвердзіла і горшыя асцярогі супрацоўнікаў: шмат наведнікаў пазначылі, што не ведаюць пра забарону карміць жывёлаў, што надзвычай шкодна для жывёлаў.

Анкетаванне будуць праводзіць і сярод школьнікаў, а таксама сярод студэнтаў і супрацоўнікаў прадпрыемстваў.

У гродзенскім звярынцы зараз утрымліваецца 3,4 тысячы жывёлаў 312 відаў. За мінулы год яго наведала больш за 330 тысяч чалавек.

Здымак з green_azya.livejournal.com