Што можна выйграць за мільён даляраў?

|

У скарбонцы клубу крыху больш за мільён даляраў. Калі падзяліць гэтую суму на 12 месяцаў, затым яшчэ прыкладна на 50 чалавек (гульцоў, трэнераў, адміністратараў, лекараў і г.д.), то сума атрымаецца зусім сціплая. Адкіньце з яе выдаткі на пераезды, гатэлі, харчаванне, арэнду трэніровачнай базы – і стане зразумела, чаму гарадзенцы ў міжсезонне былі такімі сціплымі на трансферным рынку.

>

Капітан “Нёмана” Віталь Надзіеўскі (у зялёнай кашульцы) змагаецца за мяч у нядаўняй таварысцкай гульні са сталічным “Партызанам”.


І ўсё ж заўзятары сустракаюць новы сезон з надзеяй. Летась сітуацыя была не нашмат лепшай, а каманда да канца турніру прэтэндавала на медалі чэмпіянату.

 

Першую сустрэчу чэмпіянату «Нёман» згуляе на сваім полі супраць «Віцебска». Пачатак сустрэчы – а 14-й гадзіне.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча