Самагоншчыкі актывізаваліся

|

Паводле крымінальнай кронікі, учора ў гаражы 35-гадовага гродзенца аператыўнікі знайшлі 300 літраў вадкасці “Максімка-2”, якая ўтрымлівае спірт і 1500 пачак цыгарэт без акцызных марак на агульную суму 6 млн. 750 тысяч рублёў. На некалькі дзён раней у доме гродзенскай пенсіянеркі супрацоўнікі Ленінскага РУУС канфіскавалі 500 літраў вадкасці з утрыманнем спірта без этыкетак, 1700 пачак цыгарэт «ЕВ» і 400 пачак «Классик Империал» расійскай вытворчасці без акцызных марак.

Паводле сайта УУС Гродзенскага аблвыканкама