![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000007867.jpg)
Сёлета Вербную нядзелю святкавала ўдвая больш гарадзенцаў
Асвячаная ў гэты дзень вярба захоўваецца на працягу года. У народзе прынята лічыць, што яна надзеленая здольнасцю абароны ад няшчасцяў і хвароб. Гэтую нядзелю яшчэ завуць Пальмавай, паколькі пальмавымі галінамі жыхары Іерусаліма высцілалі дарогу, па якой уваходзіў у горад Іісус.
У гэты дзень па даўняй традыцыі сярод гарадзенскіх каталіцкіх прыходаў адбылося своеасаблівае спаборніцтва – на самую вялікую, самую прыгожую і арыгінальную ў аздабленні «пальмавую» галінку.
Фота Яраслава Ванюкевіча