У Гродна прыедуць дзелавыя колы 11 краін Савета Балтыйскага мора

|

Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын, перадае БЕЛТА. Па яго словах, для ўдзелу ў форуме плануецца запрасіць дзелавыя колы з 11 краін Савета Балтыйскага мора, куды ў мінулым годзе Беларусь прынялі ў якасьці назіральніка.

Галоўнай мэтай форуму стане наладжванне дзелавых кантактаў паміж краінамі і рэгіёнамі, прыхіленне балтыйскіх інвестыцый, стварэнне новых сумесных прадпрыемстваў і іншае. Гродна як месца правядзення форуму быў абраны пасля першага эканамічнага форуму ў Вільні ў верасні мінулага году:

Мы разумелі, што дзелавым колам Балтыі трэба паказаць развіццё маштабнага беларускага рэгіёну, напрыклад, памежнай Гродзеншчыны. Гэта найбольш адпаведны рэгіён, на прыкладзе якога можна паказаць устойлівае паступальнае развіццё эканомікі рэспублікі ў цэлым, – патлумачыў пасол.

У выніку галоўнай ідэяй форуму стане дэманстрацыя Гродзенскага рэгіёну, які нават ва ўмовах фінансавага крызісу паказвае добрую дынаміку эканамічнага развіцця.