Два гарадзенцы дадуць супольны канцэрт

|

Сумесны канцэрт, падчас якога адбудзецца прэм’ера праграмы “Усё пра любоў” пройдзе ў траўні ў гарадзенскім Драматычным тэатры. Пётра Клюеў – сольны выканаўца, які працуе ў стылі джазу, поп-року і боса-новы, раней выступаў пад псеўданімам Пётр Гарадзенскі. Аляксандр Патліс, таксама родам з Гародні, стаў вядомым, калі спяваў у гурце хрысціянскага року “Новы Ерусалім”. Цяпер артыст вядзе сольную кар’еру.

Выканаўцы спадзяюцца на працяг праекту – серыю канцэртаў па ўсёй Беларусі.

Фотаздымак з архіву Пятра Клюева