Вясна ідзе: птушкі з выраю вяртаюцца на Гродзеншчыну

|

Старшыня Гродзенскага аддзялення грамадскага таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Дзмітры Вінчэўскі: “ У гэтым годзе птушкі вяртаюцца раней. Каб знайсці ежу, важна, каб не было снежнага покрыва. Снега ўжо амаль няма, таму, нягледзячы на маразы, першыя птушкі пачалі з’яўляцца”.

Са з’яўленнем пералётных птушак, у Беларусі стартавала агульнаеўрапейская кампанія “Жывая вясна”. Яе беларускія ўдзельнікі будуць назіраць за прылётам чатырох відаў: белага аіста, вясковых ластавак, зязюль і стрыжоў. Паўдзельнічаць у акцыі можа кожны.

Усе падрабязнасці – на старонцы www.springalive.net.

Кася КРОТ