Тэктонік супраць брэйкдансу

|

У першым туры калектывы пачарзе імправізавалі пад музыку Dj МоdНо і Dj Pride, таксама ім прыйшлося танцаваць з… сырымі яйкамі ў руках. У другім туры трэба было навучыць базавым рухам любога жадаючага з прысутных і выканаць парны танец з дзяўчынай у сваім танцавальным напрамку.

>

У трэцім туры танцавалі ўсе, акрамя саміх канкурсантаў. Па апладысментах, без сумненняў, пабеду атрымаў брэйкданс. Да таго ж, вядучыя ўвесь вечар называлі прыхільнікаў тэктоніку жанчынападобнымі.

Фота аўтара