![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000008154.jpg)
Другая запар нічыя футбольнага “Нёмана”
Супернікам гарадзенцаў быў тамтэйшы “Днепр” – бронзавы прызёр мінулагодняга чэмпіянату краіны.
Гульня атрымалася бляклай, з вялікай колькасцю памылак з боку абедзьвюх каманд.
У складзе гарадзенцаў можна было вылучыць хіба толькі Віталя Валадзянкова, які змагаўся за кожны мяч, ды лінію абароны, якая другую гульню запар засталася “сухой”.
У атацы ў “Нёмана” па-ранейшаму нічога не атрымліваецца.
Магчыма, не хапае траўмаванага Дзмітрыя Кавалёнка ды дыскваліфікаванага навабранца каманды Вадзіма Дземідовіча, які добра праявіў сябе ў таварысцкіх гульнях перад пачаткам сезону.
Наперадзе ў “Нёмана” сустрэча са сталічным “Дынама”, якая адбудзецца ў Гродне 14 красавіка.
10 красавіка. “Днепр” – “Нёман” 0:0