Скандал вакол будоўлі элітных дамоў у Гродне
Звесткі пра гэта з’явіліся на гарадзенскім форуме і на блогу S13.
Два элітныя дамы ў раёне аўтавакзала павінны былі быць здадзеныя ў эксплуатацыю яшчэ ў першым квартале 2009 г.
Абураныя гарадзенцы, якія заплацілі грошы за кватэры ў гэтых дамах, але так і не засяліліся яшчэ ў іх, неаднаразова звярталіся са скаргамі ва ўсе магчымыя інстанцыі.
Некаторыя людзі скасавалі свае дамовы з фірмай.
Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласці толькі за мінулы год разгледзіў 26 справаў у дачыненні да “Кансента”.
Гарадзенскія ўлады яшчэ два гады таму абмежавалі сваё супрацоўніцтва з “Кансентам” з-за таго, што фірма парушала ўзгодненыя тэрміны выканання капітальнага рамонту.
На здымку: так павінен выглядаць элітны дом насупраць аўтавакзалу, які будуе “Кансент”.