![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000000537.jpg)
Скраў – у турму
Злодзеі афармлялі фальшывыя накладныя на пастаўкі металапрадукцыі з лістапада 2002 па красавік 2004 года.
На “Хімвалакно” у крадзяжах былі задзейнічаныя інжынер аддзела камплектацыі, начальнік механічнага цэха і супрацоўнік энергарамонтамантажнага цэха.
Начальнік эканамічнага упраўлення “Гродна Хімвалакно” мімаволі дапамагаў злачынцах, падпісваючы дакументы без праверкі.
Удзельнікі аферы асуджаныя на розныя тэрміны з канфіскацыяй маёмасці. Пакарання не панёс толькі супрацоўнік энергарамонтамантажнага цэха, які памёр да суда.
ТС