Гэта толькі здаецца, што да Басовішча далёка

| Без катэгорыі

У мэтах ушанавання яе памяці прапануем канкурсантам прыгатаванне песні на падставе выбранага вершу. Што патрабуецца ад канкурсантаў?

 

Прыгатаваць праграму па-беларуску (у тым ліку песню на выбраны верш Ларысы Геніюш). Выслаць заяўку на конкурс. Чакаць адказу. Арганізатары растлумачылі, што заяўка павінна складацца з анкеты, пяці дэма-версій запісаў і відэа з рэпетыцыі, альбо канцэрту (не хвалюйцеся за якасць, бярэцца пад увагу перад усім змест).

 

Заяўкі просьба высылаць на адрас [email protected] да 30 красавіка (і гэта насамрэч дэдлайн). Для гуртоў, жадаючых выступіць на Басах, але не ў конкурснай праграме прапануецца Вольная Сцэна. Адпаведна заяўка на Вольную Сцэну складаецца з анкеты і чатырох дэма. Заяўкі прымаюцца да 30 траўня на адрас [email protected].

 

У гэтым годзе Фестываль Музыкі Маладой Беларусі «Басовішча» адбудзецца 16-17 ліпеня. Сёлетнія «Басы» захопяць вас не толькі новымі гукамі. Сярод іх арганізатары прапануюць сустрэчы з кіно, мастацтвам і літаратурай.